Больш як 75 тысяч кампутараў па ўсім свеце былі ўзламаныя хакерамі з дапамогай праграмы, названай Kneber. Сярод ахвяраў — буйныя кампаніі, у тым ліку Google.

Зламыснікі атрымалі доступ да сакрэтных карпаратыўных звестак, электронных адрасоў, лагінаў і пароляў да розных сістэм, сайтаў ды сацыяльных сетак, паведамляе Washington Post.

Сляды хакераў вядуць на Ўсход, найверагодней — у Кітай ці Расію.

Кіраўніцтва пацярпелых кампаній хапаецца за галаву і наракае на неэфектыўнасьць традыцыйных падыходаў да кібербяспекі.

А тым часам зараза распаўсюджваецца старым спосабам — праз карыстальнікаў, якія «нічога не падазравалі», але адкрывалі дачэпкі да лістоў ад незнаёмцаў ды сваімі рукамі сцягвалі на кампутар заражаныя праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?