21 лютага ў міжнародны дзень роднай мовы, а 12 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula B, XII паверх., PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa) адбудзецца Агульнабеларуская дыктоўка.
У гэтым годзе ўжо трэці раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.
«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.