У найбліжэйшыя некалькі сутак чакаецца воблачнае надвор’е з мокрым снегам і дажджом.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж). На большай частцы тэрыторыі туман. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па поўначы Віцебскай вобласці да мінус 11°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.

У Мінску 19 лютага воблачна. Невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Часам туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°С, днём каля 0°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. 20 лютага часам ападкі (мокры снег, дождж), месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, ноччу па поўначы да мінус 5°С.

У Мінску 20 лютага воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём каля 0°С.

21 лютага на большай частцы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, па поўначы мінус 9—11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?