13 лютага ў Віцебску на лініі электраперадач над Заходняй Дзьвіной, паміж мастамі імя Кірава і імя Блахіна, каля гадзіны лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, сьцяг зьявіўся а першай гадзіне дня і да яго была прымацавана цыдулка:

«Люблю Беларусь і мой родны Віцебск! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон»
.

На думку спадара Хамайды, сьцяг адмыслова быў вывешаны напярэдадні Дня закаханых.

Здымалі сьцяг з дапамогай адмыслоўцаў-электрыкаў, якія кіравалі дзеяньнямі міліцыянтаў і супрацоўнікаў МНС на вачах у дзясяткаў віцебскіх мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?