У Беларусі абмежаванне доступу грамадзян на пэўныя інтэрнет‑рэсурсы будзе ажыццяўляцца правайдэрамі толькі паводле заяў саміх карыстальнікаў.

 Мікалай Панцялей, фота Еўрарадыё

Мікалай Панцялей, фота Еўрарадыё

Пра гэта 5 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, каментуючы новаўвядзенні, прадугледжаныя ўказам прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет».

«Гэта значыць кожны карыстальнік мае права звярнуцца да свайго аператара доступу і папрасіць абмежаваць доступ да тых ці іншых сайтаў.

Гэта будзе вырашацца тэхнічнымі сродкамі кожным канкрэтным аператарам», — падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў, такім метадам можа быць рэалізавана функцыя кантролю з боку бацькоў за дзецьмі.

«Гэта значыць, што канкрэтны грамадзянін звяртаецца да свайго інтэрнет‑правайдэра і просіць, каб аператар прыняў меры да таго, каб з яго персанальнага камп’ютэра было немагчыма трапіць на некаторыя канкрэтныя сайты. Гэта не азначае нейкіх збораў подпісаў грамадзянамі і іншых грамадскіх дзеянняў — усё індывідуальна», — растлумачыў Мікалай Панцялей.

Разам з тым, паводле яго слоў, прадугледжана ўвядзенне абмежаванняў доступу да інтэрнет‑рэсурсаў у адносінах да дзяржаўных органаў і арганізацый. »У гэтым выпадку рашэнні будуць прымацца органамі дзяржкіравання —

у чым канкрэтна абмяжоўваць работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ў працоўны час павінны займацца сваімі службовымі абавязкамі і якім, напэўна, не трэба ў працоўны час звяртацца да пэўных інфармацыйных рэсурсаў», — сказаў міністр.

Мікалай Панцялей таксама паведаміў, што ў адпаведнасці з указам карыстальнікі інтэрнет‑паслуг у калектыўных пунктах доступу будуць паказваць пашпарт для ідэнтыфікацыі.

«Як я разумею, карыстальнікам інтэрнет‑паслуг у інтэрнет‑клубах давядзецца паказваць дакумент, які сведчыць асобу,
таму што ўказ прадугледжвае для інтэрнет‑клубаў ідэнтыфікацыю не абаненцкай прылады, а персаналіі», — сказаў кіраўнік Мінсувязі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?