700 тысяч штрафу мусіць заплаціць газета «Народная воля» за анонс новага сезона на тэлеканале «Белсат».

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Мінска 4 лютага, прызнаўшы выданне вінаватым у парушэнні Закону «Аб рэкламе».

Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч гэтак пракаментаваў рашэнне суда:

«Тое, чаго і можна было чакаць. Іншага ў нас нельга чакаць. Гэта ж ужо не першы працэс, не першы суд. Усё пад кантролем у нашай дзяржаве, кожны крок газэты, у тым ліку і, скажам, хочам мы пахваліць або хочам мы расказаць пра «Белсат», або не — усё трэба ўзгадняць».

Справа датычыла вераснёўскага нумара газеты, калі выданне змясьціла інфармацыю пра новы тэлесезон на канале «Белсат».

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на газету «Народная воля» склалі чыноўнікі Міністэрства гандлю, убачыўшы ў анонсе рэкламу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?