Гістарычны момант для Галівуда: дарма што ўжо пры канцы мінулага тыдня журналісты каранавалі «Аватар» як самую прыбытковую кінастужку ўсіх часоў, аднак толькі ўчора, з падлікам продажаў квіткоў за панядзелак, тая абвестка атрымала афіцыйнае пацверджанне. Новы фантастычны фільм Джэймса Кэмерана, прынёс 1,859 мільярда даляраў па ўсім свеце, выперадзіўшы Кэмеранаўскую ж меладраму «Тытанік» (якая зарабіла ў свой час 1.843 мільярда даляраў).

Але трэба і прапорцыі ведаць: злыя языкі кажуць, што гэтыя дадзеныя па прыбытку не ўлічваюць, вядома, інфляцыі даляра з бегам часу. Калі гэты фактар узяць у рахубу, дык у лізе самых прыбыткоўных стужак фільмаў, дзе танцы правіць выдадзены ў 1939 годзе «Пааднесеныя ветрам», «Аватар» гібее адно на… 26-м месцы.

«Аватар», фільм пра паўстанне іншапланетнікаў супраць зямлянаў-акупантаў, які ідзе ўжо 6 тыдняў, па-ранейшаму мае вялікую папулярнасць па ўсім свеце. Напрыклад, у мінскім кінатэатры «Кіеў» раскуплены ўсе квіткі на вечаровыя сеансы да канца лютага, і амаль усе квіткі на ўсе сеансы выходнага дня. Хіба тут не абышлося без прынады нядаўна ўведзенай у нас тэхналогіі 3-D. З цяперашнімі тэмпамі «Аватар» можа пераўзысці лічбу ў 2 мільярды даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?