Да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю ў Мінскай вобласці ў 2009 годзе былі прыцягнутыя тры мужчыны: адзін студэнт і два рабочыя, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Усе правапарушальнікі — гетэрасексуалы. Свае паслугі яны прапаноўвалі праз аб’явы ў інтэрнеце.

Адзін рабочы‑будаўнік пазіцыянаваў сябе ў якасці пастаўшчыка паслуг для VIP‑кліентаў. Другі рабіў зніжку на паслугі, калі жанчына прыходзіла на сустрэчу з сяброўкай.

Выпадкі мужчынскай прастытуцыі былі выяўленыя ў Мінску, Барысаве і Лагойску.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў вобласці ў 2009 годзе складзена больш за 90 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да асоб, якія займаюцца прастытуцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?