Маладзечна. 9 жніўня 2020 года

Маладзечна. 9 жніўня 2020 года

Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 жніўня 2020 года Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ў Маладзечне сталі ў «счэпку», «выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, з мэтай здзяйснення правакацыйных дзеянняў, накіраваных на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотны бела-чырвона-белага колераў. Двое з іх не толькі ўдзельнічалі, але і арганізоўвалі падобныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле матэрыялаў справы, 22-гадовая Вольга Чарняк 9 жніўня 2020 года ў вячэрні час, накінуўшы сабе на плечы разгорнутае палатно бела-чырвона-белага колеру, а таксама яе знаёмы 30-гадовы Аляксандр Новаш, рухаліся па вуліцы Прытыцкага ў бок плошчы Цэнтральнай у горадзе Маладзечна. Заклікаючы на плошчы мінакоў далучыцца да іх, яны неслі з сабой незарэгістраваную сімволіку, выкрыквалі лозунгі. Пасля 23— і 24-гадовыя мясцовыя жыхары Антон Драздовіч і Руслан Шапуноў далучыліся да іх, і ўсе пасля прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

На судзе ўсе чацвёра прызналі віну.

Суд праходзіў каля двух тыдняў. Пракурорка Юлія Жук запрасіла ў суда для ўсіх абвінавачаных маладзечанцаў пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў калоніі. Суддзя Вольга Дубовік вынесла такі прысуд тром хлопцам, а дзяўчыне прызначыла зняволенне на паўгода меншае.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9