Сярод гэтых 217 чалавек — высокапастаўленыя крамлёўскія чыноўнікі, алігархі, такія як Мошэ Кантар, Барыс Ратэнбэрг і Алег Дзерыпаска, іншыя вядомыя бізнэсоўцы, якія працуюць у ключавых сектарах эканомікі, а таксама супрацоўнікі крамлёўскай прапаганды.

Сярод пакараных прапагандыстаў апынуліся вялікія начальнікі: гендырэктар ВГТРК Алег Дабрадзееў, гендырэктар ТАСС Сяргей Міхайлаў, гендырэктар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, галоўрэд «Маскоўскага камсамольца» Павел Гусеў, прэзідэнт медыяхолдынга «Чырвоная зорка» Аляксей Піманаў, галоўны рэдактар часопіса «Нацыянальная абарона» Ігар Каротчанка, гендырэктар тэлеканала «Санкт-Пецярбург» Аляксандр Малькевіч.

Што тычыцца юрыдычных асоб, то санкцыі ўведзеныя супраць кампаній, вытворчасць і тэхналогіі якіх непасрэдна звязаныя з расійскай агрэсіяй ва Украіне — канцэрна «Калашнікаў», «Дзяржаўнай транспартнай лізінгавай кампаніі», «Аб'яднанай рухавікабудаўнічай карпарацыі», а таксама супраць кампаніі «Рускія машыны» і некалькіх суднабудаўнічых прадпрыемстваў.

Агулам абмежавальныя меры ЕС цяпер прымяняюцца да 1091 фізічнай асобы і 80 арганізацый.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0