Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі.

«Расійскае фарміраванне разбіла лагер у лесе ў Гомельскай вобласці, у раёне Палескага экалагічнага запаведніка, — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. — Усё рабілі па ваеннай навуцы: акапаліся, замініравалі падыходы з некалькіх бакоў, сталі лагерам. Яны не ведалі, дзе яны знаходзяцца. Маглі думаць, што ва Украіне. Праз нейкі час атрымалі загад рухацца на поўдзень. Кінулі пазіцыі, нават забылі некалькі скрынак з боепрыпасамі», — кажа крыніца. 

Нам невядома, чаму пра лагер не было інфармацыі ў беларускіх сілавых структур. Ці гаворка пра збой у камунікацыі, ці расійскія войскі сістэмна выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі, не ставячы беларускі бок у вядомасць адносна таго, дзе яны знаходзяцца. 

«На сляды лагера наткнуўся ляснік пры абыходзе, заўважыў скрынкі з боепрыпасамі і паведаміў, «куды трэба». 

У выніку леснікі павезлі двух афіцэраў Гомельскага ўпраўлення КДБ паказваць месца знаходкі, і тыя падарваліся, імаверна, наехаўшы на супрацьтанкавую міну, якую расіяне пакінулі на пад'ездзе да лагера. Ці пацярпелі пры гэтым леснікі, нам невядома, а два КДБісты загінулі», — паведамілі «Нашай Ніве» людзі, знаёмыя з сітуацыяй. 

На днях Беларуская служба радыё «Свабода» паведамляла, што ў Мазыры назіралі пахавальную працэсію, якая выйшла з двара раённага аддзела КДБ. Суразмоўцы журналістаў расказвалі пра загадкавы падрыў супрацоўніка на міне, але не ведалі дэталяў. Гаворка была пра той самы выпадак.

Па інфармацыі «Нашай Нівы» адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі. 

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне ў дзяржаўных СМІ не было.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо тысячы вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. Зруйнаваныя тысячы будынкаў у сотні гарадоў Украіны. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, маштаб іх стаў вядомы пасля адступлення расійскіх войскаў з-пад Кіева, Чарнігава і Сум.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь можа лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Чытайце таксама: Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Клас
70
Панылы сорам
32
Ха-ха
56
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?