Школа № 36 у Гродне
Выкладанне польскай мовы і літаратуры можа быць арганізавана ў гэтай школе на працягу адной гадзіны ў тыдзень і толькі са згоды мясцовых уладаў. Па інфармацыі Rzeczpospolita, такі ж лёс чакае і польскую школу ў Ваўкавыску.
У Гродне ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску — 250.
Рэжым Лукашэнкі амаль цалкам ліквідаваў і беларускамоўную адукацыю. Толькі 11% вучняў у 2020 годзе вывучалі ўсе прадметы па-беларуску. У пераважнай большасці гэта малакамплектныя школы ў вёсках, да таго ж моўны рэжым у іх, як правіла, строга не вытрымліваецца.
На момант прыходу Лукашэнкі да ўлады палова дзяцей вучылася па-беларуску, а палова — па-руску.





