Будынак ААН у Нью-Ёрку

Будынак ААН у Нью-Ёрку

Для прыняцця рашэння была неабходная падтрымка як мінімум дзвюх трацін з тых краін Генеральнай Асамблеі ААН, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Краіны, якія ўстрымаліся, не ўлічваюцца.

Свае галасы «за» аддалі 93 краіны, «супраць» прагаласавалі 24, устрымаліся 58.

У праекце рэзалюцыі, за які галасавалі, выказвалася «сур'ёзная занепакоенасць з-за працяглага крызісу правоў чалавека і гуманітарнага крызісу ва Украіне» з-за дзеянняў Расіі. Расія раней прыгразіла, што галасаванне «за» ці ўстрыманне будзе разглядацца як «несяброўскі жэст» з наступствамі для двухбаковых сувязяў.

Пасля апублікавання доказаў зверстваў, якія расійскія войскі чыняць ва Украіне, з заклікам выключыць Расію з Рады ААН па правах чалавека выступілі ЗША і Вялікабрытанія.

5 красавіка на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік ЗША пры арганізацыі Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што Расія «не павінна займаць аўтарытэтнае месца ў органе, адзінай мэтай якога з'яўляецца захаванне правоў чалавека».

І дадала: расійскае членства з'яўляецца не толькі праявай вышэйшай ступені крывадушнасці, але і стварае небяспеку, бо краіна выкарыстоўвае Раду як платформу для ілжывай прапаганды.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0