Сейм (парламент) Латвіі ў другім і канчатковым чытанні падтрымаў папраўкі да закона, якія прадугледжваюць прыпыненне выдачы новых дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Расіі і Беларусі.
Выдача дазволаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі будзе абмежаваная да 30 чэрвеня 2023 года.
Аднак выключнымі будуць лічыцца выпадкі «ўз'яднанне сям'і, міжнароднай абароны, працаўладкавання, неабходнасці вучобы або вучэбнай практыкі, а таксама ў дзяржаўных інтарэсах або па гуманітарных меркаваннях».





