Жыхара Мінскай вобласці затрымалі за відэа, нібыта дасланае «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 35-гадовага Аляксандра Гурлая.
Мужчына нібыта даслаў відэа з палоннымі расійскімі вайскоўцамі тэлеграм-каналу, прызнанаму «экстрэмісцкім».
Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандру інкрымінуецца арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў калоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ