Лукашэнка пацікавіўся, наколькі эфектыўна рэалізуюцца беларуска-расійскія дамоўленасці аб узаемнай падтрымцы ў сувязі з жорсткім ціскам Захаду і якія неабходныя дадатковыя меры.
«У найбліжэйшы час мы сустрэнемся з кіраўніцтвам Расіі, прэзідэнтам Расіі. Я хацеў бы ведаць, якія гэта праблемы, якія мы павінны вырашаць на ўзроўні прэзідэнтаў», — сказаў Лукашэнка.





