Сустрэча краін — гарантаў бяспекі Украіны адбудзецца, шэраг дзяржаў ужо выказалі гатоўнасць абмяркоўваць гэтае пытанне, паведаміў у інтэрв'ю Haberturk прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Гэтая сустрэча дакладна будзе, бо яе пацвердзілі прадстаўнікі дзяржаў — гарантаў будучых, гэта тычыцца Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Турцыі, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля», — сказаў ён. Зяленскі падкрэсліў, што гэта не ўвесь спіс, а толькі тыя краіны, «якія ўжо гатовыя прыязджаць і абмяркоўваць спіс гарантый бяспекі».
Па словах прэзідэнта, ёсць краіны, якія самі зацікаўленыя ў статусе гаранта бяспекі Украіны, і ёсць дзяржавы, якія ў такой якасці разглядае ўкраінскае кіраўніцтва. Зяленскі адзначыў, што для Кіева важна разумець, «якія з гэтых краін гатовыя на якія гарантыі»: некаторыя з іх гатовыя на поўную падтрымку, некаторыя — не.
Меркаваная сустрэча пройдзе без удзелу Расіі.
«Сустрэча з гэтымі гарантамі альбо з прадстаўнікамі гэтых лідараў, потым — аб'яднанае разуменне гарантый бяспекі, а потым ужо размовы з расійскім бокам, — апісаў сваё ўяўленне аб перамовах украінскі прэзідэнт. — <…> Калі мы ўбачым, што нас усё задавальняе, што мы будзем адчуваць бяспеку ў будучыні, не так, як было з Будапешцкім мемарандумам і іншымі дакументамі, якія мы мелі ў мінулым, але якія не спрацавалі, пасля гэтага мы правядзём сустрэчу з Расіяй».





