Еўра зніжаецца на 16,34 капейкі да 3,0551 рубля.
Еўрапейская валюта таннее на таргах у Мінску 13-ы дзень запар.
Расійскі рубель зноў б'е рэкорды. Ён падаражэў на 12,96 капейкі да 3,67 беларускага за 100 адзінак.
У той жа час на маскоўскай біржы даляр таксама падае і гандлюецца па 74,6 рубля за адзінку — гэта ўзровень сярэдзіны лютага.
Максімальна еўра ў Мінску каштаваў на таргах 15 сакавіка — 3,6670. Даляр тады таксама меў максімальны курс — 3,3195.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322 за 100 адзінак.





