Пра гэта сьведчыць спадарожнікавы здымак за 6 красавіка, даступны праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы».

У аэрапорце можна ўбачыць, у прыватнасьці, 19 знішчальнікаў, не менш за 20 верталётаў.

А таксама вайскова-транспартныя самалёты Ан-124 і Іл-76, якія там пастаянна базуюцца.

Раней тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляў, што ад 3 красавіка з аэрапорту Мачулішчы пад Мінскам у бок Сешчы вылецелі некаторыя расейскія верталёты Мі-8, Мі-26 і Ка-52.

Гэтыя верталёты сапраўды можна было ўбачыць на спадарожнікавым здымку аэрапорту Мачулішчы 28 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?