Азербайджан і Арменія гатовыя пачаць мірныя перамовы
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў даручылі міністрам замежных спраў пачаць падрыхтоўку да мірных перамоваў паміж дзвюма краінамі. Пра гэта яны дамовіліся ў Брусэлі ў ходзе трохбаковай сустрэчы, у якой удзельнічаў таксама старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, паведамляе прэс-служба армянскага прэм'ер-міністра.
Нікол Пашынян, Шарль Мішэль і Ільхам Аліеў
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб фармаванні да канца красавіка ў адпаведнасці з дасягнутай у Сочы 26 лістапада 2021 года дамоўленасцю двухбаковай камісіі па дэлімітацыі мяжы паміж Арменіяй і Азербайджанам, якая таксама будзе ўпаўнаважаная займацца пытаннямі рэалізацыі бяспекі і стабільнасці ўздоўж мяжы, удакладнілі ў прэс-службе армянскага лідара.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ