«Альфа ў Беларусі — гэта асобны бізнэс у складзе міжнароднага кансорцыўму. У дачыненні да яго і бізнэсу ў Беларусі якіх-небудзь абмежаванняў не ўводзілі», — запэўніваюць у беларускім Альфа-Банку.

Прэс-служба банка падкрэслівае, што плацяжы па ягоных картах Visa і Mastercard даступныя па ўсім свеце, плацяжы ў Apple Pay праходзяць як звычайна.

Пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што 6 красавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі. Сярод іншага «поўныя блакуючыя» санкцыі ўводзяцца супраць расійскіх Альфа-Банка і «Сбербанка». Але фармальна мажарытарным акцыянерам беларускай «Альфы» з'яўляецца кіпрская ABH BELARUS LIMITED.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0