Напрыклад, старшыня таварыства «Веды», палітолаг Вадзім Гігін мяркуе, што заходнім краінам патрэбная была падстава для ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі, таму і была арганізаваная «правакацыя» ў Бучы.

«Цяпер ёсць усе перадумовы для разрыву дыпламатычных адносін паміж краінамі Еўрапейскага саюза і Расіяй. Не думаю, што сувязі будуць канчаткова разарваныя, усё будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі. ЗША і ЕС хочуць прыціснуць Беларусь і Расію да сценкі, але мы не тыя дзяржавы, якія дазволяць ім гэта зрабіць», — упэўнены Гігін.

На яго думку, Захаду патрэбная пастаянная эскалацыя. «Пастаўкі ўзбраення, адмова ад расійскага газу, закрыццё межаў, высылка дыпламатаў — ім проста патрэбная была нагода. Да сітуацыі ва Украіне сталі прывыкаць, а новых рэакцый не было.

Таму кіеўскім рэжымам была арганізаваная правакацыя ў Бучы, пасля якой і паследавалі меры па загадзя распрацаваным плане», — мяркуе палітолаг.

Ён назваў паказальным, што Расіі адмовілі ў правядзенні пасяджэння Рады бяспекі ААН з нагоды сітуацыі ў Бучы. «Захад не хоча, каб людзі даведаліся пра фальсіфікацыі, забойствы, рэпрэсі кіеўскага рэжыму», — сказаў Гігін.

Падобныя думкі выказаў і старшыня праўладнага Саюза журналістаў, гендырэктар «Мінск-навінаў» Андрэй Крывашэеў.

«Усё будзе залежаць ад таго, з якой тэрыторыі, з якога інфармацыйнага боку мы будзем глядзець на гэтую правакацыю. Калі мы будзем глядзець з Мінска ці Масквы вачыма рускага, беларуса, то зможам даказаць і паказаць (і ў нас ужо ёсць факты на руках), як тэрбаты ўваходзяць у Бучу, як яны расстрэльваюць людзей, у тым ліку з белымі павязкамі.

Але калі мы глядзім вачыма, дапусцім, нават не брытанскага абывацеля, а грамадзяніна Індыі, — вось як ён бачыць свет?» — прыйшоў да нечаканых высноў Крывашэеў.

«Пытанне Бучы, неабходнасці яе для ўкраінскай, заходняй прапаганды складалася ў чым? Усё больш і больш вызваляецца тэрыторыя Марыупаля, усё больш і больш чалавечых сведчанняў аб тых проста сапраўдных фашысцкіх злачынствах, якія рабілі там нацысты і тэрбатаўцы. Вызваляюцца грамадзяне Узбекістана, дальнабойшчыкі, якія на сваю аўдыторыю распавядаюць пра бамбёжкі, катаванні, здзекі ў дачыненні да іх. Гэта значыць, даносяць рэальныя факты для сваёй аўдыторыі. Вызваляюцца студэнты з Індыі, Кітая, Турцыі, якія прыязджаюць да сабе дадому і ў сваёй прасторы становяцца лідарамі меркаванняў і тлумачаць сітуацыю», — сказаў Андрэй Крывашэеў падчас пасяджэння праўладных экспертаў на «Белта».

Чытайце таксама:

Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0