Фота: Rodrigo Abd / AP

Фота: Rodrigo Abd / AP

У паведамленні Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Украіны сцвярджаецца, што 64-ю мотастралковую брыгаду 35-й агульнавайсковай арміі РФ, вайскоўцы якой учынялі масавыя забойствы і катаванні мірнага насельніцтва ў Бучы, часова вывелі з тэрыторыі Украіны ў Мазыр, а 6 красавіка іх даставяць чыгункай у Белгарад. 

Пасля двухтыднёвага адпачынку іх плануюць вярнуць ва Украіну ў адну з найбольш «гарачых» кропак — на Харкаўскі напрамак.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны мяркуе, што там 64-я брыгада можа заняцца запужваннем мірнага насельніцтва і паўтарыць здзейсненае ў Бучы. Таксама адна з мэтаў хуткага вяртання вайскоўцаў ва Украіну, на думку ведамства, — хуткая «ўтылізацыя» непатрэбных сведак, у якіх не будзе шанцаў застацца жывымі і даць паказанні на будучых судах. 

Сцвярджаецца, што вайскоўцы, усведамляючы рэзананс падзей у Бучы і адказнасць за злачынствы, масава супраціўляюцца вяртанню ва Украіну, а камандаванне ігнаруе гэта і пагражае трыбуналам.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6