«Што будзе далей: рускія на поўнач і на поўдзень ад Дняпра. Наступнай ключавой цэллю стане (горад) Дняпро. Калі яны змогуць дайсці да Дняпра, яны адрэжуць украінскія сілы, якія стрымліваюць сепаратыстаў на Данбасе. І гэта наступная руская задача, гэта зрабіць ахоп гэтых сіл — адрэзаць іх, знішчыць. Гэта значная частка ўкраінскай арміі», — заявіў адстаўны генерал у эфіры CNN.

Каб гэтага не адбылося, Кларк заклікае даць Украіне цяжкае ўзбраенне, а не толькі «Стынгеры» і «Джавеліны».

Пры гэтым генерал прызнаў, што ў ЗША няма такой тэхнікі для Украіны, і яе павінны даць краіны Усходняй Еўропы.

«У нас для гэтага няма. Гэта павінна зыходзіць ад нашых саюзнікаў па НАТА ва Усходняй Еўропе», — сказаў Кларк.

Разам з тым, паводле звестак амерыканскага Інстытута даследавання вайны, Расія рыхтуе наступ на горад Славянск на ўсходзе Украіны ў спробе злучыцца са сваімі часткамі ў Данбасе.

«Наступ расійскіх войскаў з Ізюма на Славянск, хутчэй за ўсё, стане чарговым паваротным момантам вайны ва Украіне», — мяркуюць аналітыкі Інстытута. Пры гэтым узяцце Славянска павінна лічыцца мінімальнай задачай.

Калі ў іх гэта не атрымаецца, то намаганні па захопе Данецкай і Луганскай абласцей таксама, хутчэй за ўсё, будуць марнымі. Прычым ужо цяпер відаць, што прасоўвання там практычна не назіраецца.

«Намаганні расійскага войска па наборы рэзервістаў і спроба кінуць сур'ёзна патрапаныя часткі з паўночна-ўсходняга кірунку ў наступ на ўсходзе Украіны наўрад ці павялічаць шанцы на поспех», — гаворыцца ў дакладзе Інстытута.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0