Паводле «Поні Экспрэс», з 5 красавіка беларусы змогуць падаваць дакументы на атрыманне візы ў Латвію толькі ў наступных выпадках:
- нацыянальныя візы (катэгорыя D);
- члены сям'і грамадзян Латвіі і грамадзян Еўрасаюза (дзеці, жонкі, бацькі, унукі, бабулі, дзядулі, браты, сёстры);
- міжнародныя грузаперавозчыкі, міжнародныя пасажырскія перавозчыкі, маракі;
- сур'ёзная хвароба блізкага сваяка;
- наведванне пахавання;
- лячэнне.
На турыстычныя шэнгенскія візы катэгорыі С, як вынікае з заявы візавага цэнтра, дакументы больш прымаць не будуць.





