Пасольства Расіі ў Парыжы
Дзеянні расійскіх дыпламатаў, паведамілі ў МЗС Францыі, супярэчаць інтарэсам бяспекі краіны.
Масква збіраецца зрабіць аналагічныя крокі ў дачыненні да французскіх дыпламатаў у Расіі.






Дакладная колькасць расійскіх дыпламатаў, якіх вышле Францыя, пакуль не называецца, але іх, як кажуць, будзе значная колькасць. Французскі тэлеканал BFM TV называе лічбу ў 30 чалавек.