Дзмітрый Юзак

Дзмітрый Юзак

Людзі пішуць:

«Нашых сваякоў узялі ў закладнікі на тэрыторыі Кіеўскай вобласці (Гастомель). Іх не знайшлі на месцы, і вялікая верагоднасць, што вывезлі ў Беларусь. Калі ласка, дапамажыце знайсці!

Гардзійчук Алег Віктаравіч, 01.11.1964

Юзак Дзмітрый Уладзіміравіч 09.04.1999».

Алег Гардзійчук

Вось што пішуць украінцы ў сваім звароце: «Калі пачалася вайна, 24 лютага, Алег Віктаравіч з жонкай, сваім бацькам (82 гады) і сынам жонкі (Юзак Дзмітрый Уладзіміравіч) не сталі пакідаць свой дом у Гастомелі. Яны заставаліся там і па магчымасці дапамагалі пацярпелым людзям падчас баявых дзеянняў. Са слоў жонкі, 20 сакавіка расійскія вайскоўцы прыйшлі да іх дадому і забралі Алега і Дзмітрыя ў палон. З таго часу ад іх не было вестак. Цяпер Гастомель дэакупаваны і там вядуцца работы па ачышчэнні горада. Усе адказныя службы пастаўленыя ў вядомасць, што Алег і Дзіма зніклі. Але на дадзены момант ні іх целаў, ні слядоў не знойдзена. Вядома, што частка палонных вывозілася ў напрамку Беларусі пры адступленні расійскіх войскаў, таму ў нас ёсць падставы меркаваць, што Алега з Дзімам вывезлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
34
Абуральна
7