Пільны міліцыянт Аляксандр Пашэвіч.

Пільны міліцыянт Аляксандр Пашэвіч.

Жыхароў Калінкавічаў, якія прыехалі пагуляць у Мазыр, заўважыў начальнік аддзела аховы парадку і прафілактыкі Мазырскага РАУС Аляксандр Пашэвіч, які напісаў на іх данос свайму начальніку.

Згодна з пратаколам:

  • «Было заўважана масавае скапленне грамадзян, а менавіта Тры жанчыны і тры мужчыны, якія ў прысутнасці іншых грамадзян, якія праходзілі, доўгі час знаходзіліся на адным месцы без руху, чым публічна дэманстравалі сваё масавае скапленне»;
  • «Яны падышлі адзін да аднаго і проста стаялі. З мэтай спынення неправамерных дзеянняў з боку гэтых асоб мною было паведамлена пешаму нараду пра тое, што адбываецца»;
  • «[Грамадзяне] зноў сабраліся разам і працягнулі сваё публічнае знаходжанне без руху на адным месцы, у сувязі з чым гэтая група грамадзян была затрыманая супрацоўнікамі».

Вядома, што дзвюм жанчынам у выніку прысудзілі 70 і 15 базавых велічынь штрафу (2240 і 480 рублёў адпаведна), мужчыну — 800 рублёў штрафу. Ніхто з асуджаных не прызнаў сябе вінаватым у тым, што здзейсніў нешта супрацьпраўнае.

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
18