Мінздароўя: За суткі 332 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 332 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 55 чалавек.
Учора паведамлялася пра 645 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэмі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 965 654 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 962 688 чалавек.
За мінулыя суткі памерлі 5 чалавек (за ўвесь час 6 849), выкананы 5 861 тэст.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ