Якія аргументы? Галоўнае — відэа з мэрам Бучы, які 1 красавіка заявіў, што ўжо 31 сакавіка ўкраінцы ўвайшлі ў Бучу. Фота целаў жыхароў Бучы 1 красавіка не з’явіліся. Значыць, трупаў і не было. 

Што не так з прапагандай?

Ну, па-першае, ёй значна лепш выкарыстоўваць іншае відэа з мэрам Бучы — яно яшчэ ад 28 лютага. Тады ён таксама заявіў пра перамогу ВСУ над расійскімі вайскоўцамі. Стоячы на цалкам разбуранай вуліцы, мэр распавядае, што ўсё добра, «усе жывыя, усе здаровыя».

Па-другое, Расія сцвярджае, што яе войскі пакінулі Бучу яшчэ 30 сакавіка, так заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Але гэта не так.

1 красавіка «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал «Звезда» паведаміў, што «расійскія марпехі ажыццяўляюць зачыстку населеных пунктаў» у кірунку Гостомель-Буча-Азёры» «з далейшай задачай замацавацца ў іх».

1 красавіка са спасылкай на Мінабароны РФ «Расійская газета» таксама паведамляе, што «падраздзяленні ПДВ і марпехі на працягу 5 сутак паспяхова стрымлівалі сілы праціўніка на напрамку Гостомель-Буча-Азёры». «У выніку марскія пехацінцы ўзялі пад поўны кантроль тэрыторыю ад ракі Ірпень па накірунку да Кіева. Гэта пазіцыі агульнай працягласцю 5 кіламетраў», — распавялі ў Мінабароны РФ. «Далейшая задача марпехаў — замацавацца ў зачышчаных гарадах, вёсках і сёлах».

Вечарам 1 красавіка з’яўляецца відэа з мэрам Бучы Анатолем Хведаруком, які аптымістычна заяўляе, што горад вызвалены 31 сакавіка. 

Карэспандэнты BBC змаглі трапіць у горад 1 красавіка. У сваім матэрыяле яны сведчаць, што на вуліцах былі целы загінулых людзей, яны асабіста бачылі і паказалі прыкладна 20 целаў мірных жыхароў у Бучы і побач з ёй ужо 1 красавіка. 

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
20