Прычыны затрымання невядомыя, як і тое, ці было выстаўленае блогеру абвінавачванне. Сам Усціновіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю яго аргтэхніку, таму ён не можа выпускаць новыя відэа на Youtube-канале.

Віталь Усціновіч — блогер, стваральнік вобраза «дзядулі Шаўшэнкі» і сатырычнага серыяла «Ябацькавы навіны», дзе ён аналізуе палітычныя падзеі ў Беларусі.

Здымаў блогер і мясцовыя палітычныя падзеі, у прыватнасці, сустрэчы ў Віцебску з кандыдатамі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Матэрыялы гэтых прамых трансляцый і цяпер захоўваюцца на канале Віталя Усціновіча. Верагодна, у відэароліках віцебскага блогера будуць шукаць «экстрэмізм», як гэта было, прыкладам, з відэаблогеркай Аленай Янушкоўскай і ксяндзом Вячаславам Барком, чые выступы на Youtube амаль паўгода вывучаў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14