«Гэта не адзінкавае зверства. Менавіта так расійскія войскі вядуць вайну супраць партызан, — заявіў Уотлінг. — Я думаю, у тых раёнах, дзе рускія занялі тэрыторыю, мы выявім значную колькасць падобных дзеянняў».
«Мэта ў гэтых забойстваў будзе адна і тая ж — адпомсціць насельніцтву за тое, што яно адважылася супраціўляцца. Тое ж самае яны рабілі ў Афганістане. Тое ж яны рабілі ў Чачні і падчас Другой сусветнай вайны. Гэта дактрына антыпартызанскай вайны, якая заключаецца ў калектыўным пакаранні», — заявіў эксперт.