«Сутнасць гэтага механізму — сумесная праца нацыянальных і міжнародных спецыялістаў: следчых, пракурораў і суддзяў. Гэты механізм дапаможа Украіне і свету прыцягнуць да канкрэтнай адказнасці асоб, якія развязалі або якім-небудзь чынам удзельнічалі ў гэтай страшнай вайне супраць украінскага народа і ў злачынствах супраць нашых людзей», — паведаміў Зяленскі.

«Міністэрства замежных спраў, Офіс генеральнага пракурора, Нацыянальная паліцыя, Служба бяспекі, разведка і іншыя структуры згодна з сваёй кампетэнцыі павінны накіраваць усе намаганні на тое, каб гэты механізм пачаў працаваць неадкладна».

Уладзімір Зяленскі таксама заклікаў усіх украінскіх грамадзян і сяброў Украіны ў свеце далучыцца да гэтай працы і дапамагчы ва ўсталяванні справядлівасці.

«Свет ужо бачыў шмат ваенных злачынстваў. У розны час. На розных кантынентах. Але прыйшоў час зрабіць усё, каб ваенныя злачынствы расійскіх вайскоўцаў сталі апошняй праявай такога зла на зямлі. Кожны вінаваты ў такіх злачынствах будзе ўнесены ў спецыяльную кнігу катаў, будзе знойдзены і пакараны», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе партнёры Украіны будуць падрабязна апавешчаныя аб тым, што адбывалася на часова акупаванай тэрыторыі нашай дзяржавы.

«Вайсковыя злачынствы ў Бучы і іншых гарадах падчас расійскай акупацыі будуць прадметам разгляду і ў Радзе бяспекі ААН у аўторак», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1