Шоу паказалі ў запісе — Першы канал відавочна перастрахаваўся на выпадак, калі хто-небудзь са знатакоў можа убегчы у кадр з плакатам ці сказаць што-небудзь лішняе. Перадгульнявой трансляцыі не было, а з экрана знік звыклы для «Што? Дзе? Калі?» надпіс «жывы эфір».

Вядучы Барыс Крук адмовіўся ад яшчэ адной традыцыі: гэтым разам ён не абвясціў час пачатку гульні. Не было і музычнай паўзы.

Некаторыя гледачы заўважылі, што зала апусцела. Аляксандр Друзь, Андрэй Казлоў, Міхаіл Скіпскі і Максім Паташоў прысутнічалі на здымках, а каманды Барыса Белазёрава, Алены Повышавай, Лізаветы Аўдзеенка і Алеся Мухіна — не.

Замест іх у паляўнічы дамок пусцілі маладых ноунэймаў, верагодна, хутка ім прыйдзецца замяняць тых, хто не захацеў (ці не захоча) асацыявацца з «Першым каналам».

Дзмітрый Брэйтэнбіхер на ранейшым эфіры 

Дзмітрый Брэйтэнбіхер на ранейшым эфіры 

Знік і адзін з «мемных» персанажаў гульні — абаронца тэлегледачоў Дзмітрый Брэйтэнбіхер. Месца старшага віцэ-прэзыдэнта ВТБ, што трапіў пад санкцыі, у зале заняў дырэктар «Альфа-Банка» Уладзімір Верхашынскі. Яно і зразумела: у ШДК змяніўся спонсар.

Затое цяпер, калі знатакі няправільна адказалі на пытанне, тэлеглядач атрымлівае ажно сто тысяч рублёў.

Але гэта не змяніла галоўнага — гульня пакідае пасля сябе панурае ўражанне. Расчараваныя гледачы ўжо запоўнілі фан-супольнасці «Што? Дзе? Калі?» негатыўнымі каментарыямі.

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5