Прадстаўнікі ЕС аказваюць Украіне і шэрагу няўрадавых арганізацый дапамогу ў зборы доказаў, каб гэтую справу можна было перадаць у міжнародныя суды, і ў сераду маюць намер абмеркаваць новыя абмежаванні супраць Расіі.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак ужо паабяцала «ўзмацніць санкцыі супраць Расіі і аказаць яшчэ большую падтрымку абаронцам Украіны», у той час як яе французскі калега Жан-Іў Лё Дрыян заклікаў аказаць на Маскву максімальны міжнародны эканамічны ціск, а прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас заявіла аб неабходнасці ўвесці пяты пакет жорсткіх санкцый як мага хутчэй.

Ранейшыя меры ЕС уключаюць адмову сямі расійскім банкам у доступе да сістэмы SWIFT, забарону на экспарт у Расію ключавых тэхналогій у абароннай, энергетычнай, тэлекамунікацыйнай і авіяцыйнай сферах, забарону на палёты расійскіх авіякампаній у паветранай прасторы Еўрасаюза і замарожванне актываў сотняў расійскіх алігархаў і чыноўнікаў, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Новыя меры, якія прапануюцца некаторымі членамі ЕС, ўключаюць дадатковыя індывідуальныя санкцыі, забарону на ўваход расійскіх суднаў у парты краін ЕС, новыя экспартныя абмежаванні і забарону на экспарт расійскіх энерганосьбітаў, чаго даўно дамагаецца Украіна.

Як адзначыў у сувязі з гэтым міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, «купляць у Расіі нафту і газ — значыць фінансаваць вайсковыя злачынствы».

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0