«Цішыня разбураных гарадоў і забітых людзей. Нашы дзеці малююць ракеты, а не зоркі. Больш за 400 дзяцей атрымалі раненні і 153 загінулі за час вайны. І мы ніколі не ўбачым, як яны малююць», — сказаў ён у анлайн-звароце.

Зяленскі заклікаў усіх прысутных у зале гаварыць праўду пра вайну і падтрымліваць Украіну хто чым можа. Потым распавёў, чым цяпер занятыя ўкраінскія музыкі:

«Нашы музыкі носяць бронекамізэлькі замест смокінгаў. Яны спяваюць параненым. У бальніцах», — сказаў Зяленскі.

«Чарнігаў, Харкаў, Валнаваха, Марыупаль і іншыя гарады Украіны — яны ўжо легенды. Але я мару, каб яны былі жывымі. І свабоднымі. Свабоднымі, як вы на сцэне «Грэмі», — звярнуўся прэзідэнт Украіны да прысутных у зале.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0