Мікіта патлумачыў перадумовы ад'езду, калі эйфарыя 2020 года змянілася рэальнасцю.

«Прайграў бутэльку каньяку, бо ставіў, што да новага, 2021 года мы пераможам. Большасць маіх сяброў пакуль што ў Беларусі. Так пачаўся, а потым і прайшоў 2021 год.

Неяк нават прыстасаваліся. Чалавек адаптыўнейшы за любога іншага звера. І раптам 24-га лютага (пачатак нападу Расіі на Украіну). Нібы нейкі выбух, калі ад удару ўсё разлятаецца. І гэтак жа сталі разлятацца ўсе хто можа.

Мы самі сабраліся за суткі. На пустой вячэрняй мяжы стаіць на святлафоры машына. Пад’язджаю ззаду, станаўлюся ў чаргу. Праз хвілін 10 святло ўсё яшчэ чырвонае, ніякага руху, таму вырашаю спытаць у кіроўцы, што ды як. Падыходжу да машыны, кіроўца апускае шкло, і аказваецца, што гэта мой няздзейснены заказчык: дамаўляліся, што прачытаю лекцыю яго супрацоўніцам да 8 сакавіка. «Мабыць, цяпер не прачытаю», — сумна смяемся мы. Запальваецца зялёнае святло, мы праязджаем на памежны кантроль», — расказаў Мікіта.

Ці вернецца ён?

«Амаль у кожнага, хто з’ехаў, засталіся мэты і мары ў Беларусі. У кожнага, хто застаўся, былі і застаюцца мэты і мары ў Беларусі. Мне, напрыклад, яшчэ рабіць музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Мінску. Калі гэта адбудзецца? Я не ведаю. Але вельмі гэтага хачу», — кажа Мікіта Моніч.

Чытайце таксама:

Мікіта Моніч ідзе ў назіральнікі — гутарка з культавым экскурсаводам, звольненым з Мастацкага музея за верш 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
26
Абуральна
2