Падчас пасяджэння працоўнай групы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Падчас пасяджэння працоўнай групы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Сустрэча была прысвечаная зменам у заканадаўства Польшчы па справах іншаземцаў, якія мусяць быць неўзабаве ўнесеныя. Міністэрства падрыхтавала папраўкі ў закон на аснове прапаноў, пададзеных Офісам і ЦБС на папярэдняй сустрэчы:

  • Выдача гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы;
  • Магчымасць атрымання спецыяльнага віду на жыхарства на тэрмін да 3 гадоў у сувязі з гуманітарнымі прычынамі. Такі від на жыхарства прадугледжвае доступ да рынку працы;
  • Выдача польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі з часовым відам на жыхарства.

Змены ў заканадаўстве будуць разгледжаныя ў парламенце на наступным тыдні.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1