Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн
Высокія цэны на нафту — на руку Маскве, якая з атрыманых за гэта грошай фінансуе вайну ва Украіне і фактычную акупацыю Беларусі.
Пастаўкі са стратэгічных рэзерваў толькі ЗША складуць 1 млн барэляў за суткі на працягу паўгода. Гэта гістарычна рэкордныя аб’ёмы. Маштаб паставак з рэзерваў Японіі, Брытаніі, Канады і краін Еўрасаюза пакуль не паведамляецца.
Чакаецца, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна абвесціць пра гэта падчас выступу ў чацвер: ён выкладзе крокі адміністрацыі па процідзеянні расійскаму ўварванню ва Украіну і для змяншэння ўнутраных цэн на энерганосьбіты і газ.