Аб гэтым Драгі распавёў на прэс-канферэнцыі для замежных журналістаў.

Па словах італьянскага прэм'ера, ён патэлефанаваў расійскаму прэзідэнту і сказаў, што, па яго перакананні, для таго, каб вырашыць найважнейшыя праблемы, трэба сустрэцца з украінскім прэзідэнтам, пра якую Уладзімір Зяленскі просіць з самага пачатку вайны.

«А Пуцін адказаў, што час яшчэ не прыйшоў», — сказаў Драгі.

Як дадаў Драгі, Пуцін лічыць, што перамовы прасоўваюцца [занадта] маленькімі крокамі.

Па словах італьянскага прэм'ера, Расія і Украіна папрасілі Італію стаць адным з гарантаў ўвасаблення ў жыццё пунктаў будучага мірнага дагавора.

«Санкцыі [супраць Расіі] працуюць, мір можа быць дасягнуты, калі Украіна абараняе сябе — а інакш ён ніяк не можа быць дасягнуты, — сказаў Драгі. — Я зноў пацвердзіў жаданне Італіі супрацоўнічаць у пракладанні шляху да міру, што з яго боку было прынятае».

Акрамя таго, як заявіў прэм'ер Італіі, Пуцін паведаміў яму аб працягу дзеяння кантрактаў па газе, і кампаніі, па словах Драгі, працягнуць плаціць у еўра і далярах.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1