У сацсетках у Сірыі можна знайсці мноства прапаноў узяць удзел у баявых дзеяннях на перадавой за $7 тысяч або атрымліваць па $3500 за працу па баявым забеспячэнні тылу, паведамляе руская служба «Бі-бі-сі».

Расія адкрыла 14 цэнтраў па наборы байцоў у многіх гарадах, уключаючы Дамаск і Алепа. Як распавёў Арабскай службе BBC адзін з такіх добраахвотнікаў, ён асабіста ведае як мінімум 200 чалавек, якія падалі заяўкі на ўдзел у баявых дзеяннях, прычым 80% з іх зрабілі гэта літаральна дзеля кавалка хлеба.

Пры гэтым добраахвотнікі ўсведамляюць, што большасць з іх хутчэй за ўсё загіне на гэтай вайне, аднак у іх няма іншага выйсця: цэны на прадукты і тавары першай неабходнасці ў Сірыі моцна выраслі і людзі ледзь зводзяць канцы з канцамі.

Расійскія ж СМІ сцвярджаюць, што сірыйцы адчуваюць доўг перад Расіяй, якая дапамагла ім у грамадзянскай вайне, і гатовыя такім чынам адплаціць.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3