Ператрусы праводзілі рэгуляцыйныя антыманапольныя органы Еўрасаюза. Яны прайшлі ў тым ліку ў офісах кампаній Gazprom Germania GmbH і Wingas GmbH, на якія прыпадае каля 20% паставак газу на нямецкі рынак.

Дзеянні праводзяцца ў рамках антыманапольнага расследавання супраць «Газпрама». Яго праводзяць улады Еўрасаюза, яны правяраюць, ці не скарачала кампанія пастаўкі газу спецыяльна, каб павысіць яго кошт.

Яшчэ ў верасні 2021 года група дэпутатаў Еўрапарламента папрасіла Еўракамісію праверыць ролю «Газпрама» ў павышэнні цэнаў на газ у Еўропе. У студзені 2022 года еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Маргарэт Вестагер расказала пра папярэдняе расследаванне ў дачыненні да «Газпрама».

«Прымушае задумацца, што кампанія, улічваючы як расце попыт, абмяжоўвае прапанову. Гэта даволі рэдкія паводзіны», — адзначыла тады Вестагер.

Кампаніям, вінаватым у парушэнні антыманапольных правілаў Еўрасаюза, пагражае штраф у памеры да 10% ад іх сусветнага абароту, падкрэслівае Reuters.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1