Сярод тых, хто быў запрошаны на прамову прэзідэнта Байдэна, была і Святлана Ціханоўская. На фота: яна з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Святлана Ціханоўская з Матэвушам Маравецкім. Фота Petr David Josek, Associated Press.

Святлана Ціханоўская з Матэвушам Маравецкім. Фота Petr David Josek, Associated Press.

«Захаду трэба быць гатовым да доўгай барацьбы паміж дэмакратыяй і аўтакратыяй. Вайна ўжо стала правалам Пуціна. Ëн хацеў, каб Украіна ўстала на калені. А Украіна супраціўляецца».

«Расіяне адрэзаныя ад сучаснага свету. Вы былі краінай ХХІ стагоддзя. Цяпер вы краіна ХІХ стагоддзя».

«Расійскія алігархі былі архітэктарамі гэтай вайны. Мы забралі ў іх усё».

«Пуцін паставіў перад сабой мэту, якую не дасягне».

 «Пуцін кажа, што хоча «дэнацыфікаваць Украіну». Гэта цынічная брахня. Ëн хоча скінуць Зяленскага, які яўрэй па паходжанні, які законна абраны прэзідэнт, дзед якога ваяваў з нацысцкай Германіяй».

«200 тысяч расіян ужо пакінулі краіну за месяц — велізарны выцек мазгоў. Я заўсёды казаў шчыра і кажу расійскаму народу: вы не нашы ворагі. Калі вы лічыце, што забойства дзяцей і старыкоў зʼяўляецца справядлівым — усё гэта не дзеянні вялікай дзяржавы. Ваша краіна як ніхто іншы павінна памятаць такую сітуацыю: успомніце 30-я і 40-я гады. Менавіта такі жах прынесла з сабой расійская армія. Сёння агрэсія Пуціна адрэзала вас ад астатняга свету і вярнула ў 19 стагоддзе. Няўжо гэта будучыня, якую заслугоўваеце і вы і вашы дзеці? Вы заслугоўваеце лепшага, чым гэтая вайна».

«Мы павінны перайсці на іншыя крыніцы энергіі, мы не павінны дазволіць тырану дыктаваць свае ўмовы».

Прэзідэнт Байдэн у Варшаве. Фота AP /Evan Vucci

Прэзідэнт Байдэн у Варшаве. Фота AP /Evan Vucci

«Сіла народа большая за сілу дыктатара. Як сёння сказаў бы Ян Павел ІІ, «не спыняйцеся, не расчароўвайцеся, не бойцеся!». Дыктатар, які хоча стварыць імперыю, ніколі не пераможа свабоду. Свет будзе свабодным. Украіну ніколі не перамогуць, бо вольныя людзі не хочуць жыць у цемры. Гэты чалавек [Пуцін] не павінен застацца пры ўладзе. Хай вас дабраславіць бог і хай бог бароніць нашу свабоду і нашы войскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0