Віктар Бедрый. Фота: spring96.org
42-гадовага жыхара Петрыкава Віктара Бедрыя i 25-гадовага майстра Яўгена Клiмава прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем — тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала «Nexta».
Суддзя Руслан Царук асудзіў Віктара і Яўгена да трох і пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна. У СІЗА да суда Клімаў утрымліваўся тры месяцы, а Бедрыя ўзялі пад варту ў зале суда.





