Фота: AP
«Каменданцкая гадзіна ў Кіеве і вобласці па рашэнні ваеннага камандавання зноў будзе ўзмоцненая. І будзе доўжыцца з 20:00 сённяшняга вечара да 7:00 раніцы панядзелка 28 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні мэра горада Віталя Клічко.
Падчас каменданцкай гадзіны транспарт па горадзе можа перасоўвацца толькі па спецпрапусках, удакладніў Клічко. Жыхары змогуць выходзіць на вуліцу толькі для праходу ў сховішча ў выпадку сігналу трывогі.
Грамадскі транспарт Кіева, крамы, аптэкі і запраўкі прыпыняць працу, паведаміў Клічко.





