Супрацоўніца МАРГ патлумачыла, што рост цэн на паперу А4 замежнай вытворчасці шмат у чым звязаны з вайной ва Украіне і курсавымі розніцамі, а таксама з часовымі праблемамі, якія адчуваюць шматлікія вытворцы і пастаўшчыкі пасля 24 лютага.

Аднак што будзе далей, ніхто сказаць не можа.

«Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў цяперашні момант будзе глядзець, на якія тавары адбываецца вельмі рэзкі рост цэн, і звяртацца да імпарцёраў, якім чынам яны фармуюць свае адпускныя цэны. Калі будзе ўстаноўлена, што яны закладваюць курс расійскага рубля ці іншай нацыянальнай валюты нашмат большы, чым ёсць у цяперашні час, то хутчэй за ўсё, мы іх папросім і прымусім, каб яны нейкім чынам гэтыя цэны зрабілі меншымі», — кажа прадстаўніца МАРГ.

Тое ж тычыцца і сітуацыі і з гігіенічнымі пракладкамі.

У МАРГ выказваюць думку, што ажыятаж ідзе следам за Расіяй.

«Напэўна, людзі чытаюць навіны і думаюць: «У Расіі пачалі скупляць, трэба і нам бегчы ў крамы». Гэта права любога чалавека — прыйсці ў краму і купіць тое, што ён хоча, — мяркуюць у МАРГ. — Але калі рэзка ўзрастае попыт, гандлёвая арганізацыя не можа своечасова зарыентавацца, бо яна разлічвала на звычайны ўмераны попыт, яна пралічвае сваю планавую дзейнасць.

«У нас гэтыя тавары ёсць як імпартнай, так і беларускай вытворчасці. Але для вытворчасці гэтай прадукцыі [у нас] выкарыстоўваюцца ў тым ліку імпартныя складнікі. І ў гэты момант сапраўды ёсць пытанні з лагістыкай і дастаўкай як тавараў, так і кампанентаў для іх вытворчасці», — адзначае прадстаўніца міністэрства.

Разам з тым яна не прагназуе імклівага росту цэн на пракладкі.

«[Што цэны вырастуць] велізарнымі тэмпамі, я б не сказала, але тое, што падаражанне будзе — так, мы гэта прагназуем. На колькі — не магу сказаць адназначна, таму што трэба глядзець, дапусцім, якую частку імпартныя складнікі займаюць у артыкуле выдаткаў [вытворцы] і ў кошце прадукцыі».

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1