Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік распавёў пра сітуацыю ва Украіне журналістам (размова адбывалася на ўмовах ананімнасці ў Варшаве). Паводле яго слоў, расійскія войскі ў ваколіцах Кіева не рыхтуюцца да штурму ўкраінскай сталіцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Яшчэ некалькі фактаў з яго выступу:

— з пачатку вайны Расія ажыццявіла 1250 ракетных запускаў;

— расійскія ваенныя самалёты пачалі лётаць часцей, здзяйсняючы да 300 вылетаў за дзень;

— амерыканскія ўлады пацвярджаюць заявы Украіны аб тым, што расійскі карабель, які перавозіў бронетэхніку, быў знішчаны ў порце Бярдзянска;

— баі за пасёлак Макараў пад Кіевам працягваюцца;

— расійскія войскі не прасунуліся ў наступе на Харкаў;

— расійскія войскі спыніліся за 15 кіламетраў ад Мікалаева, яны спрабуюць адрэзаць горад ад падтрымкі;

— расійскія вайскоўцы змаглі прарваць абарону Ізюма і прасунуцца на поўдзень Данбаса.

Раней крыніца ў Пентагоне паведамляла, што ўкраінскія вайскоўцы могуць вярнуць кантроль над Херсонам. Расія заяўляла аб узяцці Херсона яшчэ на пачатку сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0