«Кажуць, кудысь знік міністр абароны Расіі. Цікава. Можа ён асабіста захацеў наведаць Чарнабаеўку?» ‒ сказаў Зяленскі.

На тое, што Шайгу знік з публічнай прасторы журналісты звярнулі ўвагу 23 сакавіка. СМІ узгадалі, што у апошні раз Шайгу з'яўляўся ў 11 сакавіка — тады ён паразмаўляў са сваім турэцкім калегам. 18 сакавіка на сайце Крамля згадвалася, што Шайгу ўдзельнічаў у нарадзе членаў Рады бяспекі з Пуціным. Але фота і відэа з гэтай сустрэчы не публікаваліся. Тады ж на «Першым канале» выйшаў сюжэт пра тое, як Шайгу ўручае ўзнагароды вайскоўцам, але карцінка ў ім супадала з відэа, якое мінабароны публікавала 11 сакавіка.

24 сакавіка Пяскоў патлумачыў знікненне Шайгу, але пакінуў яшчэ больш пытанняў. «У міністра абароны цяпер шмат клопатаў, як вы разумееце. Ідзе спецыяльная ваенная аперацыя. Канечне, цяпер не зусім час для медыйнай актыўнасці. Гэта цалкам зразумела», — пракаментаваў яго знікненне прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён абверг паведамленні аб праблемах са здароўем у міністра.

24 сакавіка журналісты крамлёўскага пула апублікавалі відэа, як сцвярджаецца, нарады ў Пуціна з удзелам міністра абароны Расіі Шайгу. Відэа было няякасным, але журналісты заўважылі, што Шайгу там выглядаў так жа, як і 11 сакавіка. То-бок, магчыма, гэта так званая «кансерва», старое відэа.

Чарнабаеўка ‒ гэта месца, дзе ўкраінцы рэгулярна знішчаюць расійскія войскі. Яно стала мемам.

«А я зараз вам пакажу, адкуль рыхтавалася нападзенне». Прамова Лукашэнкі аб пагрозе з боку Украіны стала мемам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0