Фота: pmnewswire.com

Фота: pmnewswire.com

Sinopec Group — найвялікшая кампанія па перапрацоўцы нафты ў Азіі, канцэрн кантралюецца дзяржавай. Жаданне Sinopec паставіць на паўзу магчымыя інвестыцыі ў паўмільярда даляраў падкрэсліваюць, наколькі рызыкоўна нават для Кітая, самага важнага дыпламатычнага партнёра Расіі, узаемадзейнічаць з ёй ва ўмовах жорсткіх заходніх санкцый, піша Reuters.

Пекін неаднаразова агучваў нязгоду з санкцыямі і жаданне захаваць звычайныя эканамічныя і гандлёвыя адносіны з Масквой. Кітай таксама адмаўляецца асуджаць напад Масквы на Украіну ці нават называць гэта ўварваннем.

Але на самой справе кітайскі ўрад насцярожана ставіцца да магчымасці таго, што мясцовыя кампаніі трапяць пад санкцыі праз гандаль з Расіяй. Пекін цісне на кампаніі і патрабуе ўважлівасці з інвестыцыямі ў эканоміку Расіі — краіны, якая з’яўляецца другім пастаўшчыком нафты і трэцім пастаўшчыком газа ў Кітай.

Крыніцы Reuters сцвярджаюць, што з пачатку расійскага ўварвання кампаніі Sinopec, China National Petroleum і China National Offshore Oil — тры галоўныя энергетычныя гіганты Кітая, што належаць дзяржаве — займаюцца ацэнкай уплыву санкцый на іх шматмільярдныя інвестыцыі ў расійскую эканоміку. Зараз яны не маюць магчымасці самастойна вырашаць пытанне пра новыя інвестыцыі і вымушаныя выконваць загады Пекіна.

Хто з мільярдэраў страціў найбольш грошай праз наступствы вайны ва Украіне

«Расійскія вайскоўцы не маюць звычкі збіраць целы загінулых і не заўсёды падбіраюць параненых — танней напісаць «знік без звестак»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0