Украінская сацыялагічная група «Рэйтынг» правяла чарговае апытанне аб моўных перавагах украінцаў і прыйшла да высновы, што ўсё больш грамадзян краіны маюць намер пераходзіць на ўкраінскую. Апытанне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя часова акупаваных тэрыторый і Крыма, у ім прынялі ўдзел 1000 чалавек.

Як адзначаюць сацыёлагі, з 2012 па 2022 год доля людзей, якія лічаць рускую мову сваёй роднай,

скарацілася ва Украіне з 42% да 20%.

Дзве траціны тых, хто лічыць сябе дзвюхмоўным, сказалі, што ў будучыні плануюць перайсці выключна на ўкраінскую мову, а сярод рускамоўных — траціна. 83% выступаюць за тое, каб адзінай дзяржаўнай мовай Украіны была ўкраінская.

Гэты пункт гледжання дамінуе ва ўсіх рэгіёнах краіны і ва ўсіх моўных і ўзроставых групах.

Пры гэтым 67% апытаных лічаць, што моўнай праблемы ва Украіне не існуе, і толькі 2% вераць расійскім сцвярджэнням аб тым, што армія, якая ўварвалася, прыйшла абараняць правы рускамоўных грамадзян Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0